БОБРУЙСК
Г Л А В А Ч Е Т В Ё Р Т А Я
РАЗДЕЛ ВТОРОЙ
ВЛАДЕЛЬЦЫ БОБРУЙСКА И ВОЛОСТИ
И ДРУГИЕ ВАЖНЫЕ ОСОБЫ
ОЧЕРКИ О ВЛАДЕЛЬЦАХ
И АДМИНИСТРАТОРАХ
БОБРУЙСКА И БОБРУЙСКОГО
СТАРОСТВА
И О ДР. ПЕРСОНАЛИЯХ
ЭПОХИ ВКЛ В БОБРУЙСКЕ
______________________________________
САПЕГИ: МАГНАТЫ ВКЛ
ПРИЛОЖЕНИЕ:
Главные события эпохи могущества Сапег
______________________________________
[краткий перечень событий, из работы, цитируемой в рефератах Академии Наук Республики Беларусь - на белорусским языке]
1582 г., 15 студзеня.
Перамір'е на 10 гадоў паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай, заключанае у г. Ям-Запольскім (падпісана расійскім царом Фёдарам Іаанавічам і канцлерам Вялікага княства Літоўскага Львом Сапегам). Паводле перамір'я Расія адмаўлялася ад Лівоніі, Полацка, Невеля, Веліжа; Рэч Паспалітая вяртала занятьш ей крэпасці на расійскай тэрыторыі; фактычнае завяршэнне Лівонскай вайны.
1600 г.
Падпісана мірнае пагадненне на 20 гадоў паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай (падпісалі расійскі цар Барыс Гадуноў і канцлер Вялікага княства Літоўскага Леў Сапега).
Канец 1654 г. - пачатак 1655 г.
Беларуска-літоўскія войскі пад кіраўніцтвам Я.Радзівіла, А.Гансеўскага, П.Сапегі, Глябовіча, Аскеркі пачалі вызваленне гарадоў, занятых расійскімі арміямі; знялі аблогу Старога Быхава, вызвалілі Копысь, Дуброўну, Оршу.
1660 г., 28 чэрвеня.
Аб'яднанае беларуска-літоўскае (камандуючы П.Сапега) і польскае (камандуючы С.Чарнецкі) войска разбіла каля в. Палонка (Слонімскі павет) армію І.А.Хаванскага; 3 ліпеня вызваліла Мінск і тэрыторыю Беларусі да р. Бярэзіна.
1695 г.
Узброенае выступление гараджан Слуцка і сялян навакольных вёсак супраць самавольства магнатаў Радзівілаў і Сапегаў.
1696-1700 г.
Барацьба шляхты Рэчы Паспалітай (рэспубліканцаў) пад кіраўніцтвам вялікага харунжага літоўскага Р.Апнскага супраць Сапегаў набыла характар грамадзянскай вайны; у лістападзе 1700 г. войскі Сапегаў разбіты.
1706-1707 г.
Шведскае войска разам з атрадамі К.А.Сапегі прайшло па цэнтральнай Беларусі, руйнуючы маёнткі шляхты, якая падтрымала саюз з Расіяй.
1768 г., 29 лютага.
Утварэнне шляхтай Рэчы Паспалітай Барскай канфедэрацыі (у г. Бар, Украіна), якая выступіла за цэласнасць і незалежнасць дзяржавы; у ліку кіраўнікоў гэтай патрыятычнай канфедэрацыі ў розны час былі К.Радзівіл, вялікі гетман літоўскі М.Агінскі, маршалак літоўскі М.Пац, арміяй канфедэратаў камандаваў Ю.Сапега.
1768 г., кастрычнік.
Расійскія войскі разграмілі атрады Барскіх канфедэратаў пад мястэчкам Дзярэчын (Слонімскі павет), занялі Нясвіжскую і Слуцкую крэпасці.
1792 г., 25 чэрвеня.
Утварэнне Літоўскай генеральнай канфедэрацыі на чале з канцлерам літоўскім А.Сапегам.
1794 г., 25 чэрвеня.
Паражэнне паўстанцкага войска (тры корпусы пад камандаваннем Я.Ясінскага, Ф.Сапегі, А.Хлявінскага, палкі на чале з Ю.Беляком, Кіркорам, Бараноўскім, Ахматовічам) пад мястэчкам Солы.
CАПЕГИ: МАГНАТЫ ВЕЛИКОГО КНЯЖЕСТВА ЛИТОВСКОГО:
СОДЕРЖАНИЕ:
Главные события эпохи могущества Сапег.